"ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Сёння ўвечары "бела-сінія" пастараюцца наблізіцца да таблічнага лідара айчыннага элітнага дывізіёна-2025 — для таго трэба ўзяць верх у родных сценах у межах 23-га тура. Найважнейшы паядынак з "Іслаччу" адбудзецца на Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65 і пачнецца ў 19.30.
Прапануем заўзятарам віртуальна пагартаць афіцыйную матчавую праграмку, падрыхтаваную прэс-службай мінскага "Дынама". На 16 старонках — інтэрв’ю і постэр Аляксея Вакуліча, склады каманд, расказ аб суперніку, разнастайная статыстычная інфармацыя.
Нагадваем, што набыццё папяровага варыянту праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сустрэчы.