"ДЫНАМА"-БДУФК — "ЗОРКА"-БДУ: 20 ВЕРАСНЯ Ў 13.00

Нашу жаночую каманду чакае першая за паўтара месяца дамашняя сустрэча чэмпіянату краіны-2025. У суботу, 20 верасня, належыць у межах 26-га тура на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А прымаць зямлячак з "Зоркі"-БДУ. Стартавы свісток прагучыць у 13.00.
Запрашаем заўзятараў на гульню! Уваход вольны.
Падначаленыя Юрыя Малеева выйдуць на родную "сінтэтыку" ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Мікіта Кабак, памочнікі — Аляксандр Апет і Даніла Флора (усе — Барысаў). Чацвёрты — Ігар Абрамаў (Мінск). Інспектар матчу — Андрэй Герасімук (Брэст).
Жывы эфір запланаваны на Youtube-канале WF Belarus.