"ДНЕПР" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 26 ВЕРАСНЯ Ў 16.00

Нашу жаночую каманду чакае візіт у Магілёў — у госці да апанента, які вядзе барацьбу за бронзу чэмпіяната краіны-2025. Змагацца з "Дняпром" у межах 27-га тура належыць у пятніцу, 26 верасня, на стадыёне "Тарпеда" (пр. Віцебскі, 43). Пачатак у 16.00. Уваход вольны.
Зычым падначаленым Юрыя Малеева ўдачы!
На гэтым паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Уладзіслаў Чырыкаў (Жодзіна), памочнікі — Арцём Маркусенка (Жлобін) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Алег Гурчанка. Інспектар матчу — Вячаслаў Калачынскі (абодва — Магілёў).
Жывы эфір цікавага супрацьстаяння дасяжны на Youtube-канале WF Belarus.