Наступны матч Мінск 14 верасня (г) (20:15)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДЭБЮТНЫ МАТЧ ДЛЯ КАЛІНІНА І МАЛАШЭВІЧА

8.09.2025

Галоўная футбольная каманда нашай краіны правяла яшчэ адзін паядынак, гэтам разам намінальна дамашні, у межах адборачнай кампаніі чэмпіянату свету-2026. І саступіла супернікам з Шатландыі — 0:2, прапусціўшы на 43-й і 65-й хвілінах.

У супрацьстаянні, якое адбылося на "ЗТЕ Арэне" ў венгерскім Залаэгерсегу, прынялі ўдзел чацвёра мінскіх дынамаўцаў. У форме нацыянальнай зборнай дэбютавалі Ўладзіслаў КАЛІНІН (ад званка да званка, атрымаў жоўтую картку) і Яўген МАЛАШЭВІЧ (адгуляў першы тайм). Максіма МЯКІША замянілі на 65-й, Мікіта ДЗЕМЧАНКА быў кінуты ў бой на 72-й.

У другім матчы ў групе "С" датчане на выездзе адолелі грэкаў — 3:0.

 

Г

В

Н

П

М

А

Данія

2

1

1

0

3-0

4

Шатландыя

2

1

1

0

2-0

4

Грэцыя

2

1

0

1

5-4

3

БЕЛАРУСЬ

2

0

0

2

1-7

0

9.10. БЕЛАРУСЬ — Данія. 12.10. Шатландыя — БЕЛАРУСЬ.

Фота: t.me/abffby