ЦАПЯНКОЎ ЗАБІЎ ДАЛЬНІМ СТРЭЛАМ

Зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, завяршыла вераснёўскі адрэзак кваліфікацыі моладзевага чэмпіянату Еўропы-2027. На жаль, у намінальна дамашнім паядынку з апанентамі з Аўстрыі не здолела набраць ніводнага ачка — 2:3. Прычым саступала 0:2, дабілася поспеху ў пагоні, а на 52-й хвіліне прапусціла з пенальці. У далейшым стварыла шэраг выдатных момантаў, але не прадэманстравала неабходнага ўзроўню рэалізацыі…
Цалкам сустрэчу на стадыёне імя Тэнгіза Бурджанадзэ ў грузінскім Горы адгулялі два прадстаўнікі мінскага "Дынама" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ, які аднавіў раўнавагу дальнім стрэлам адразу пасля перапынку.
У іншым супрацьстаянні ў групе I датчане на выездзе перамаглі валійцаў — 6:2.
Вось як выглядае становішча каманд зараз: 1. Данія U21 — 3 (пасля 1 матчу). 2. Аўстрыя U21 — 3 (1). 3. Бельгія U21 — 1 (1). 4. БЕЛАРУСЬ U21 — 1 (2). 5. Уэльс U21 — 1 (0).
Фота: t.me/abffby