"БЕЛА-СІНІЯ" U19 ДВОЙЧЫ ЗГУЛЯЮЦЬ У ШЫМКЕНЦЕ

Напрыканцы месяца каманда мінскага "Дынама" стартуе ў Юнацкай лізе УЕФА-2025/26. Канкурэнтам у барацьбе за пуцёўку ў 2-і кваліфікацыйны раўнд "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" стане казахстанскі "Ардабасы" U19. Абодва паядынкі пройдуць у гасцях у суперніка — у горадзе Шымкент.
У пятніцу, 26 верасня, належыць змагацца на стадыёне "Намыс". А ў аўторак, 30-га, "бела-сінія" ў намінальна дамашняй сустрэчы згуляюць на Цэнтральным стадыёне імя Кажымукана.
Час пачатку матчаў вызначыцца пазней.