АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 23-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 23-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
У ганаровую адзінаццатку трапіў адзіны прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў родных сценах зламіла супраціў "Іслачы" — 2:1.
Адзначаным аказаўся Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ — выйшаў на замену на 71-й хвіліне, а на 94+-й стаў аўтарам пераможнага гола з пенальці.
Для 35-гадовага абаронцы гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 5-га).