АЛЯКСЕЙ ГАЎРЫЛОВІЧ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ІСЛАЧЧУ"

У нядзелю, 28 верасня, "бела-сінія" правялі чарговы паядынак на Нацыянальным футбольным стадыёне. І ў межах 23-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне адолелі прысталічную "Іслач" — 2:1.
Пасля фінальнага свістка свайго ўладальніка знайшоў традыцыйны прыз найлепшему гульцу матчу ў складзе мінскага "Дынама" — унушальны мясны бокс ад надзейнага партнёра нашага клуба Hopper.
Лаўрэатам аказаўся абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, які напрыканцы сустрэчы ўсталяваў фінальныя лічбы на табло дзякуючы рэалізаванаму пенальці.