ЗА СУПЕРКУБАК ПАЗМАГАЕМСЯ Ў СТАЛІЦЫ

Былі акрэслены контуры айчыннага сезона-2025.
У матчы адкрыцця — у суботу, 22 лютага, — на коне будзе стаяць Суперкубак краіны, за які наша каманда паспрачаецца з "Нёманам". Апаненты пазмагаюцца на стадыёне ФК "Мінск" па вул. Маякоўскага, 127/3.
Таксама стала вядома, што паядынак 1/8 фіналу нацыянальнага Кубка-2024/25 — супраць тых жа гарадзенцаў — "бела-сінія" згуляюць у родных сценах роўна праз тыдзень, 1 сакавіка.
Чэмпіянат Беларусі ў найвышэйшай лізе стартуе 14-16 сакавіка.