ЮРЫЙ МАЛЕЕЎ І "ДЫНАМА"-БДУФК: ДАЛЕЙ — РАЗАМ!
У сезоне-2025 наша жаночая каманда працягне працаваць пад кіраўніцтвам Юрыя МАЛЕЕВА.
З імём гэтага спецыяліста звязаны ўсе поспехі "Дынама"-БДУФК з моманту стварэння напачатку 2020 года: пяць чэмпіёнскіх тытулаў, у тым ліку здабыты месяц таму ў "залатым" матчы, пяць нацыянальных Кубкаў і тры Суперкубкі Беларусі.
Адзначым, што штаб Юрыя Іванавіча застаецца ранейшым — асіставаць будуць Руслан КАМЕЙША, Аляксандр СКАКАЛІН, Сяргей ЦЫКАЛА і Аляксандр ШЫМКЕВІЧ.
Подпісы пад новымі кантрактамі з "бела-сінімі" паставілі брамнік Екацярына КАВАЛЬЧУК, паўабаронцы Ганна ПІЛІПЕНКА і Аліна ХАРАШЧАК.