ЯЎГЕН ШАЎЧЭНКА ПРАЦЯГНЕ КАР’ЕРУ Ў СКЛАДЗЕ НАШАГА КЛУБА
Кантракт з "бела-сінімі" падпісаў паўабаронца Яўген ШАЎЧЭНКА.
Наш навабранец нарадзіўся 6 чэрвеня 1996 года. Выхаванец ФК "Мінск" (першы трэнер Віктар Георгіевіч Ганчарэнка), за асноўны склад якога дэбютаваў 6 ліпеня 2014-га ў выязнай сустрэчы найвышэйшай лігі з "Нафтанам".
Выступаў за "гараджан" (2014-19; 116 афіцыйных матчаў ва ўсіх турніраў / 13 галоў + 11 выніковых перадач), брэсцкія "Дынама" (2020; 10) і "Рух" (2020-21; 42/8+5), "Тарпеда"-БелАЗ (2022-23; 66/11+10), расійскі "Арсенал" з Тулы (2024; 24/0+2). Уладальнік Кубка (2022/23) і Суперкубка (2020) краіны.
Мае ў актыве два паядынкі ў форме нацыянальнай зборнай Беларусі.
Яўген, рады вітаць у абойме мінскага "Дынама"! Няхай усё складзецца найлепшым чынам!