ЯЎГЕН МАЛАШЭВІЧ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА "БЕЛА-СІНІХ"

Кантракт са сталічным "Дынама" падпісаў хаўбек Яўген МАЛАШЭВІЧ.
Наш навічок нарадзіўся 10 снежня 2002-га ў Мінску. Выхаванец футбольнай школы РЦАР БДУ (першы трэнер Валерый Станіслававіч Апанас). У 2018-м далучыўся да "Мінску", за галоўную каманду якога дэбютаваў 26 ліпеня 2020-га ў выязным супрацьстаянні найвышэйшай лігі з БАТЭ. У наступным годзе атрымліваў больш практыкі (11 матчаў), у 2022-м выступаў на правах арэнды ў пінскай "Хвалі" (Д2; 10/4 трапных стрэлы) і "Гомелі" (9).
Потым цягам яшчэ двух сезонаў абараняў колеры "гараджан", цяпер ужо ў якасці гульца асноўнай абоймы. Асабліва паспяховым у індывідуальным плане выдаўся 2024-ы: 31 сустрэча ва ўсіх турнірах, у тым ліку 27 — у "старце", 10 ачкоў па сістэме "гол плюс пас" (5+5).
Увогуле з на этапах кар’еры ў "Мінску" правёў 67 афіцыйных паядынкаў, забіў шэсць мячоў і зрабіў дзевяць выніковых перадач.
Яўген, рады бачыць у дынамаўскім складзе! Самай хуткай адаптацыі — і максімальных здзяйсненняў з новымі аднаклубнікамі!