ВЫХАВАНЦЫ ДЗІЦЯЧАГА ДОМА "СЯМ’Я" ПРЫЕХАЛІ Ў ГОСЦІ

Сёння на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" адбылося мерапрыемства ў межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".
Добрай традыцыяй стаў візіт сюды напярэдадні Старога Новага года юных выхаванцаў сталічнага дзіцячага дома №7 "Сям’я", якраз да прыезду якіх выпаў снег. Хлопчыкі і дзяўчаткі ўволю пакаталіся на каньках разам з Дзедам Марозам і Дынамошам, парадаваліся падарункам ад прадстаўнікоў НАС "Дынама", нашага клуба і Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, папілі гарачага чаю з печывам, а галоўнае — атрымалі моцны зарад выдатнага настрою.