ВІЯЛЕТА ВАЦУРА ДАЛУЧЫЛАСЯ ДА НАШАЙ ЖАНОЧАЙ КАМАНДЫ

Гульцом "Дынама"-БДУФК стала форвард Віялета ВАЦУРА.
Наш навічок нарадзілася 4 студзеня 2006-га ў вёсцы Журбін Касцюковіцкага раёна. Выхаванка ФК "Бабруйчанка" (першы трэнер Віктар Вікенцьевіч Ганчароў).
На юнацкім узроўні абараняла колеры сталічнага РДВАРа (2020-22). На дарослым дэбютавала 22 сакавіка 2023-га ў гасцявой сустрэчы найвышэйшай лігі з нашай жаночай камандай — у форме АБФФ WU19, дзе выступала цягам пары сезонаў. Бронзавы прызёр чэмпіянату краіны-2023.
У складзе зборных Беларусі ўдзельнічала ў адборачных турнірах EURO WU17 і WU19.