ВІНШУЕМ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКУ З ВЫБРАННЕМ НА ПРЭЗІДЭНЦКУЮ ПАСАДУ

У нядзелю, 26 студзеня 2025 года, адбыліся выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе пераканаўчую перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка.
З віншаваннямі ад ФК "Дынама-Мінск" выступіў генеральны дырэктар Андрэй Толмач.
— Перавыбранне на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — гэта заканамерная ацэнка плённай працы шматгадовага лідара нашай дзяржавы. Выбары прадэманстравалі безумоўную падтрымку курса на далейшае павышэнне дабрабыту грамадзян краіны, абарону яе інтарэсаў на міжнароднай арэне, усебаковае развіццё кожнай са сфер на ўнутранай, у тым ліку спорту. Разам мы выбралі мірную і стабільную будучыню!