СЁННЯ 75 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ МІХАІЛА ВЕРГЯЕНКІ
12 студзеня 1950-га нарадзіўся Міхаіл Вергяенка, якому наканавана было стаць адным з самых вядомых і паспяховых брамнікаў у гісторыі мінскага "Дынама".
На жаль, да 75-гадовага юбілея праслаўлены ўраджэнец Гомеля не дажыў — сэрца прыпынілася мінулым летам. Сёння мы прыгадваем добрымі словамі чалавека, які прысвяціў амаль усё жыццё айчыннаму футболу. У форме "бела-сініх" — паўторы дзясяткі сезонаў, 309 афіцыйных матчаў, званне чэмпіёна СССР-1982. У якасці галоўнага трэнера — заваяванне з родным клубам залатых медалёў беларускай найвышэйшай лігі-1992, -1992/93, кіраўніцтва галоўнай зборнай краіны. Як функцыянер — доўгая і плённая праца ў БФФ.
Міхаіл Нікіфаравіч заўсёды будзе жыць у сэрцах родных і блізкіх, калег і заўзятараў. Вечная памяць!