СТАРТАВАЛА ДАТЭРМІНОВАЕ ГАЛАСАВАННЕ НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА БЕЛАРУСІ

Сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гэты перыяд маюць права прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць прыйсці на ўчасткі 26 студзеня.
Больш за пяць тысяч выбарчых участкаў па суботу, 25 студзеня, уключна будуць працаваць з 12.00 до 19.00 без перапынку на абед.
Для ўдзелу ў галасаванні кожнаму выбаршчыку неабходна мець пры сабе дакумент, які засведчыць асобу. Гэта можа быць пашпарт (ID-карта), пасведчанне кіроўцы і пенсіянера, дасведчанне інваліда (з фатаграфіяй), студэнцкі білет, ваенны білет (для вайскоўцаў тэрміновай службы).
Знайсці свой выбарчы ўчастак можна тут.
Фота: sb.by