СКЛАД "ДЫНАМА"-БДУФК ПАПОЎНІЛА ВЕРАНІКА КАЛЮТА
Чарговым навабранцам "Дынама"-БДУФК стала хаўбек Вераніка КАЛЮТА.
Нарадзілася 22 чэрвеня 2007-га ў вёсцы Слонімцы Пружанскага р-на. Выхаванка ДЮСШ-1 горада Пружаны (першы трэнер Алена Фёдараўна Адамчук).
На юнацкім узроўні выступала за сталічны РДВАР (2021-23). У дарослым чэмпіянаце краіны дэбютавала 23 сакавіка 2024-га за АБФФ WU19 — у дамашнім супрацьстаянні з "Зоркай"-БДУ. Найлепшы снайпер каманды ў мінулым розыгрышы найвышэйшай лігі (14 галоў).
Футбалістка беларускай зборнай WU19, у складзе якой святкавала перамогу ў стартавым раўндзе адборачнага турніру профільнага EURO’2025.