САЧЫЎКА І ХВАШЧЫНСКІ ПАКІНУЛІ СКЛАД ДЫНАМАЎЦАЎ
Па сканчэнні тэрміну дзеяння працоўных дамоў абойму дзевяціразовых уладальнікаў галоўнага нацыянальнага тытула пакінулі яшчэ два заслужаныя ветэраны, якія назаўсёды ўпісалі свае прозвішчы ў гісторыю нашага клуба.
Абаронца Аляксандр САЧЫЎКА ў 2024-м прыняў удзел у 13 паядынках, паклаў на асабісты рахунак тры балы па сістэме "гол плюс пас" (элітны дывізіён — 10, Кубак — 2/1+2, Ліга канферэнцый — 1).
Усяго ж за чатыры з паловай сезоны ў дынамаўскай форме правёў 86 матчаў (11+3).
Нападнік Уладзімір ХВАШЧЫНСКІ ў мінулым годзе выходзіў на поле 25 разоў, адзначыўся двума трапнымі стрэламі і выніковай перадачай (элітны дывізіён — 16/2+1, Кубак — 3, Ліга чэмпіёнаў — 3, Ліга Еўропы — 2, Ліга канферэнцый — 1).
Падчас выступленняў у складзе "бела-сініх" — сумарна сем з паловай гадоў — адгуляў 201 сустрэчу (46+22).
Абодва футбалісты зрабілі значны ўнёсак у заваяванне чэмпіёнств-2023 і -2024.
Аляксандр і Ўладзімір, вялікі вам дзякуй за багатыя яскравымі момантамі і эмоцыямі этапы кар’еры ў мінскім "Дынама"!