Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

РАЗВІТАЛІСЯ З ЛЕГІЯНЕРАМІ З ДАЛЁКАГА ЗАМЕЖЖА

16.01.2025

Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантрактаў ростэр "бела-сініх" пакінула група футбалістаў: бразільскі абаронца РАІ, а таксама нігерыйцы — хаўбекі Раймонд АДЭОЛА, Джозэф АКОРА, форвард Стэфан АЛЬФРЭД і прадстаўнік сярэдняй лініі з Кот-Д’Івуара Аміян БАНІ.

РАІ далучыўся да абоймы напачатку красавіка, ужо па ходу сезона, — і імгненна стаў незаменным на левым флангу абароны. Правёў ва ўсіх турнірах 42 паядынкі, забіў тры мячы і зрабіў шэсць выніковых перадач (элітны дывізіён — 26/3+4, Кубак — 2, Ліга чэмпіёнаў — 4, Ліга Еўропы — 4/0+1, Ліга канферэнцый — 6/0+1). Уключаны ў сімвалічную зборную "А" чэмпіянату Беларусі.

Раймонд АДЭОЛА запісаў на асабісты рахунак 34 сустрэчы і шэсць галоў (элітны дывізіён — 20/5+0, Кубак — 3, Суперкубак — 1, Ліга чэмпіёнаў — 3, Ліга Еўропы — 3, Ліга канферэнцый — 4/1+0).

Яшчэ тры ўліліся ў каманду ў летняе трансфернае акно.

Джозэф АКОРА прыняў удзел у сямі змаганнях (элітны дывізіён — 3, Ліга канферэнцый — 4).

Стэфан АЛЬФРЭД выходзіў на поле 23 разы, даслаў шэсць мячоў у вароты супернікаў і тройчы асіставаў партнёрам (элітны дывізіён — 12/4+1, Ліга чэмпіёнаў — 4/0+1, Ліга Еўропы — 4/1+1, Ліга канферэнцый — 3/1+0).

Аміян БАНІ згуляў у 20 супрацьстаяннях, адзначыўся двума трапнымі стрэламі (элітны дывізіён — 11/2+0, Ліга Еўропы — 4, Ліга канферэнцый — 5).

Дзякуем хлопцам за самааддачу ў матчах за мінскае "Дынама", дапамогу ў вырашэнні пастаўленых задач — і зычым максімальных поспехаў у будучыні!