ПАВЕЛ СЯДЗЬКО ЗАВЯРШЫЎ ВЫСТУПЛЕННІ Ў МІНСКІМ "ДЫНАМА"
Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракта абойму "бела-сініх" пакінуў Павел СЯДЗЬКО.
Для 26-гадовага паўабаронцы гэтыя два сезоны былі, безумоўна, паспяховымі. Як у камандным плане — заваяваны чэмпіёнскія тытулы-2023 і -24, атрыманы бясцэнны досвед выступленняў у агульным этапе Лігі канферэнцый-2024/25, так і ў індывідуальным.
Тут крэатыўны футбаліст запісаў на асабісты рахунак 58 паядынкаў, 11 забітых мячоў і 13 выніковых передач (чэмпіянат — 45/9+13, Кубак — 2/1+0, Ліга чэмпіёнаў — 1/0+0, Ліга Еўропы — 3/0+0, Ліга канферэнцый — 7/1+0). Уключаны ў сімвалічную зборную "Б" розыгрышу айчыннага элітнага дывізіёна-2024. Аўтар найлепшага гола мінскага "Дынама" ў 2023-м.
Выказваем Паўлу велізарную падзяку за ўнёсак ў добрыя вынікі нашага клуба і зычым далейшых прафесійных здзяйсненняў!