"ПАКУЛЬ ДАЮ КАМАНДЗЕ 70 АДСОТКАЎ АД СВАЙГО МАКСІМУМУ"

Героем аднаго з сюжэтаў чарговага выпуску праекта "Ясна аб футболе", які кожны тыдзень выходзіць у эфір на тэлеканале "ЯСНАе TV", стаў паўабаронца Мікіта ДЗЕМЧАНКА.
Выхаванец клубнай Акадэміі ў мінулым сезоне пераўтварыўся ў гульца стартавай абоймы, а ў размове напярэдадні Новага года прыгадаў, як пачаў займацца футболам, як трапіў у асноўны склад мінскага "Дынама", расказаў аб выступленнях у еўракубкавай кампаніі-2024/25, дэбюце за нацыянальную зборную Беларусі і шмат аб чым яшчэ.
Прыемнага прагляду!