НАСТУПНЫ СПАРЫНГ-ПАРТНЁР — "СЛАВІЯ"

Гэты тыднёвы цыкл трэніровачнай працы ў межах падрыхтоўкі да сезона-2025 падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі завяршаць традыцыйна — кантрольным паядынкам.
У суботу, 1 лютага, належыць згуляць з мазырскай "Славіяй". Месца сустрэчы — стадыён "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Пачатак у 14.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Прэс-служба "бела-сініх" плануе арганізаваць жывую трансляцыю спарынга на клубным Youtube-канале.