НАСТАССЯ КАВАЛЁВА ПАКІНУЛА "ДЫНАМА"-БДУФК
З нашай жаночай камандай развіталася 18-гадовы хаўбек Настасся КАВАЛЁВА.
Адна з самых перспектыўных маладых футбалістак Беларусі правяла за "Дынама"-БДУФК яскравы сезон-2024: замацавалася ў асноўнай абойме, актыўна паўдзельнічала ў заваяванні двух трафеяў — чэмпіёнства (25 паядынкаў, 17 галоў і 13 асістэнцкіх балаў) і нацыянальнага Кубка, у фінальнай гульні якога з "Мінскам" забіла адзіны і, суадносна, пераможны мяч.
Плюс узначаліла спіс снайпераў групы 1 дывізіёна В адборачнага турніру EURO’2025 WU19 (восем трапных стрэлаў у трох супрацьстаяннях), дзе юніёрская дзявоцкая зборная краіны, прадэманстраваўшы стаадсоткавы вынік, рушыла ў наступны раўнд.
Гаворым Настассі вялікі дзякуй за ўнёсак у поспехі "бела-сініх" і зычым пастаяннага прагрэсу на новым працоўным месцы!