НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ СУСТРЭНУЦЦА З ДЭБЮТАНТАМ Д2

У суботу, 1 лютага, моладзевы склад "бела-сініх" працягне выконваць сваю спарынг-праграму. Гуляць належыць з будучым супернікам па афіцыйных паядынках — мінскім "Юні Ікс Лабс", які рыхтуецца да дэбюту ў першай лізе чэмпіянату краіны.
Матч пройдзе на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А. Пачатак а 17-й гадзіне.
Уваход для заўзятараў — вольны.