НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ПРАЦЯГВАЮЦЬ ПРАЦАВАЦЬ

У гэты міжсезонне "Дынама"-БДУФК сутыкнулася з сур’ёзнымі кадравымі перастаноўкамі: абойму пакінула група футбалістак, у тым ліку вопытных, годна замяніць якіх пастараецца амбіцыйная і дзерзкая моладзь.
Падначаленыя Юрыя Малеева традыцыйна пазмагаюцца за тры трафеі — Суперкубак і Куьак краіны, а таксама прыкладуць максімум намаганняў для заваявання шостага запар чэмпіёнскага тытула.
Пакуль жа нашы дзяўчаты працуюць на добра знаёмым "Юні". Прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фотаздымкаў ў адной з трэніровак каманды.