МАКСІМ МЯКІШ — ГУЛЕЦ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Футбалістам "бела-сініх" стаў паўабаронца Максім МЯКІШ.
Наш навічок нарадзіўся 3 сакавіка 2000 года ў Гродна. Выхаванец мясцовага "Нёмана" (першы трэнер Марат Георгіевіч Белязяка), за асноўны склад якога дэбютаваў 4 лістапада 2017-га ў дамашняй сустрэчы найвышэйшай лігі з брэсцкімі дынамаўцамі.
У 2018-м адправіўся ў Партугалію — выступаў за юніёрскую каманду "Лейрыі". Напачатку 2019-га далучыўся да БАТЭ (3 матчы/1 гол), адкуль сыходзіў у арэнду ў "Славію" (2020; 3) і "Іслач" (2021; 1 + 1 выніковая перадача).
У лютым 2022-га падпісаў кантракт з "Тарпеда"-БелАЗам. За тры сезоны правёў 95 афіцыйных паядынкаў, забіў шэсць мячоў, адзначыўся парай асістэнцкіх балаў (элітны дывізіён — 74/5+1, Кубак — 16/1+1, Суперкубак — 1, Ліга канферэнцый — 4). Зрабіў значны ўнёсак у заваяванне жодзінцамі нацыянальнага Кубка-2022/23 і Суперкубка краіны-2024, а таксама бронзавых медалёў чэмпіянату (2023, 2024).
Мае ў актыве 14 гульняў у форме моладзевай зборнай Беларусі.
Максім, ласкава вітаем у мінскае "Дынама"! Зычым дабіцца тут самых сур’ёзных камандных і індывідуальных поспехаў!