МАКСІМ БУДЗЬКО І ЎЛАДЗІСЛАЎ КРОЛІК АДДАДЗЕНЫ Ў АРЭНДУ

Два перспектыўных футбалісты "бела-сініх" правядуць сезон-2025 на правах арэнды ў "Маладзечна-2018", які прыме ўдзел у айчыннай найвышэйшай лізе ўпершыню з 2003-га.
Паўабаронца Максім БУДЗЬКО ў мінулым годзе згуляў за нашу галоўную каманду чатыры афіцыйных супрацьстаяння плюс быў сапраўднай ударнай сілай "Дынама-Мінск-2", якое выступала ў Д2 (13 забітых мячоў, 5 выніковых пасоў). Увайшоў у топ-квінтэт найлепшых галеадораў турніру.
Апорнік Уладзіслаў КРОЛІК у 2024-м шэсць разоў прымяраў форму асноўнага складу, а такасама з’яўляўся адным з лідараў моладзевага (32 паядынкі; 1+2).