МАЦВЕЙ ДУБАТОЎКА АДДАНЫ Ў АРЭНДУ Ў "СЛУЦК"

Цэнтральны абаронца "бела-сініх" Мацвей ДУБАТОЎКА да сканчэння сезона-2025 будзе выступаць на правах арэнды ў "Слуцку".
Таленавіты футбаліст у мінулым годзе з’яўляўся гульцом асновы "Дынама-Мінск-2": правёў у першай лізе чэмпіянату краіны 28 паядынкаў, адзначыўся адным забітым мячом. Восем разоў выходзіў на поле ў форме нашай каманды U19 у Юнацкай лізе УЕФА (1 гол).
Зычым Мацвею атрымаць сур’ёзны досвед на новым для сябе ўзроўні!