Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ІЛЛЯ КАЛАЧОЎ — ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"

Да складу "бела-сініх" далучыўся расійскі абаронца Ілля КАЛАЧОЎ.

Нарадзіўся 18 студзеня 2000-га ў Самары. Выхаванец футбольнай школы "Юніт" (першы трэнер Андрэй Анатольевіч Чабураеў). У 13 гадоў перайшоў у Акадэмію маскоўскага "Дынама", за каманды якога выступаў у моладзевым першынстве і трэцім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны.

На правах арэнды гуляў у "Тамі" (Д2; 2020), "Нафтахіміку" (Д2; 2021), "Алімпе-Даўгапрудным" (Д2; 2022). Улетку 2022-га адправіўся за мяжу — падпісаў кантракт з "Іслаччу" з Мінскага раёна. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе 16 ліпеня ў выязным супрацьстаянні з "Тарпеда"-БелАЗам, з наступнага сезона стаў уладальнікам капітанскай павязкі. Усяго ў форме "валкоў" правёў 59 афіцыйных паядынкаў, забіў чатыры мячы і аддаў чатыры выніковыя перадачы. Уключаны ў сімвалічную зборную "А" элітнага дывізіёна-2023.

У мінулым ліпені перабраўся ў калінінградскую "Балтыку" (Д2), дзе запісаў на асабісты рахунак дзве сустрэчы — абедзве ў Кубку Расіі.

Ілля, ласкава вітаем у мінскім "Дынама"! Няхай 2025 год прынясе табе мноства яскравых пераможных момантаў!