ІЛЛЯ ДУБІНЕЦ ПАКІНУЎ "ДЫНАМА-МІНСК"

Абойму "бела-сініх" пакінуў флангавы паўабаронца Ілля ДУБІНЕЦ.
Выхаванец нашай Акадэміі мае ў актыве два паядынкі за асноўны склад у чэмпіянаце краіны-2023, а з лета таго года цягам палутара сезонаў выступаў на правах арэнды ў "Слуцку" (39 гульняў; 5 галоў + 6 выніковых перадач).
Зычым таленавітаму футбалісту поспехаў у далейшай кар’еры!