ІГАР ШКОЛІК І ДАНІІЛ КУЛІКОЎ РАЗВІТАЛІСЯ З "ДЫНАМА-МІНСК"
Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантрактаў склад "бела-сініх" пакінулі два расійскія паўабаронцы.
Ігар ШКОЛІК правёў у дынамаўскай форме адзін сезон, прыняў удзел у 34 паядынках, забіў тры мячы і аддаў пяць выніковых перадач (элітны дывізіён — 21/1+4, Кубак — 4/2+1, Ліга чэмпіёнаў — 3, Ліга Еўропы — 4, Ліга канферэнцый — 2). Прычым адзначыўся трапнымі стрэламі адразу ў двух айчынных "класіка".
Данііл КУЛІКОЎ папоўніў шэрагі нашай каманды напрыканцы мінулага лета, запісаў сабе ў актыў 17 матчаў, гол і два асістэнцкіх балы (элітны дывізіён — 12/1+2, Ліга канферэнцый — 5).
Кажам хлопцаў вялікі дзякуй за дапамогу ў дасягненні галоўнай мэты на гульнявы год і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!