ГАННА ПУЦЫКОВІЧ — ГУЛЕЦ "ДЫНАМА"-БДУФК

Першым навічком нашай жаночай каманды ў гэтым міжсезонні стала хаўбек Ганна ПУЦЫКОВІЧ.
Нарадзілася 28 лістапада 2006-га ў Брэсце. Выхаванка мясцовага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па футболе (трэнеры Ніна Мікалаеўна Жук, Андрэй Леанідавіч Сычык). На юнацкім узроўні выступала за БАЦАР (2020), "Дынама-Брэст" (2021), мінскі РДВАР (2022).
Ў дарослым чэмпіянаце краіны дэбютавала ў выязным супрацьстаянні з "Дынама"-БДУФК — 22 сакавіка 2023-га ў складзе сталічнага АБФФ WU19, колеры якога абараняла цягам двух сезонаў. Бронзавы прызёр чэмпіянату краіны-2023.
Удзельніца адборачных турніраў EURO WU17 і WU19.