ДЗЯНІС ГРАЧЫХА — ЗНОЎ У МІНСКІМ "ДЫНАМА"
Другі этап кар’еры ў нашым клубе пачне крэатыўны хаўбек Дзяніс ГРАЧЫХА.
Стары-новы футбаліст сталічнага "Дынама" нарадзіўся 22 мая 1999-га ў Магілёве. Выхаванец мясцовага "Дняпра" (першы трэнер Якаў Гдальевіч Рыжаўскі), за асноўны склад якога дэбютаваў 23 кастрычніка 2017-га ў дамашняй дуэлі найвышэйшай лігі з БАТЭ. У форме калектыва з роднага горада правёў і наступны сезон (35 матчаў).
У 2019-21 гадах абараняў колеры брэсцкага "Руха": 84 супрацьстаяння, 18 забітых мячоў і пяць асістэнцкіх балаў. Уключаны ў сімвалічную зборную "А" айчыннага элітнага дывізіёна-2021.
Вясной 2022-га далучыўся да "бела-сініх", быстра пераўтварыўся ў аднаго з лідараў каманды. Запісаў у актыў 30 афіцыйных паядынкаў (4+7). Тады ж адкрыў лік сваім гульням у еўракубках і за галоўную зборную краіны — дома з супернікамі са Славакіі ў межах адборачнай кампаніі Лігі нацый.
У 2023-м выступаў за БАТЭ (30; 0+8), у мінулым сезоне адправіўся на правах арэнды ў казахстанскі "Жэніс" (23; 1+1).
Дзяніс, з вяртаннем у дынамаўскую абойму! Няхай гэтым разам атрымаецца яшчэ больш яскрава, эфектыўна і вынікова!