Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДЗЯКУЙ ЗА ЎСЁ, КАПІТАН!

1.01.2025

У сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракта склад "бела-сініх" пакінуў абаронца Сяргей ПАЛІЦЕВІЧ.

Ураджэнец Ліды правёў тут два вельмі насычаных адрэзкі кар’еры. Перабраўся з "Нафтана" напачатку 2011-га ў статусе маладога даравання, хутка пераўтварыўся ў незамянімы элемент задняй лініі, адпрацаваў пяць сезонаў на высокім узроўні, дапамог камандзе прабіцца ў групавы раўнд Лігі Еўропы-2014/15 і -2015/16, вось толькі з трыумфам у айчынным элітным дывізіёне так і не склалася — давялося абмежавацца срэбрам (2014, 2015) і бронзай (2012, 2013).

Закрыць гештальт ужо ў ролі вопытнага майстра Паліцевіч вярнуўся ў студзені 2023-га — і зрабіў значны ўнёсак у першае за 19 гадоў чэмпіёнства мінскага "Дынама". А месяц таму зноў стаў уладальнікам галоўнага нацыянальнага тытула. Да таго ж разам з баявымі таварышамі пераадолеў вялікі шлях на кантынентальнай арэне, дабраўшыся да агульнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25.

Самаадданы, бясстрашны, харызматычны — іншымі словамі, сапраўдны капітан! У прафайле — 220 паядынкаў у форме "бела-сініх" (165 — у чэмпіянаце, 16 — у Кубку, 1 — у Суперкубку, 3 — у Лізе чэмпіёнаў, 31 — у Лізе Еўропы, 4 — у Лізе канферэнцый). Плюс, што неверагодна важна, ганаровае месца ў клубнай гісторыі і сэрцах дынамаўскіх заўзятараў!

Сяргей Эдуардавіч, дзякуй за ўсё!