"ДЫНАМА-МІНСК"-2 УЗНАЧАЛІЎ ВЯЧАСЛАЎ ГЯРАШЧАНКА

У сезоне-2025 у нашай моладзевай каманды, якая выступае ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны, новы настаўнік.
Галоўным трэнерам прызначаны вядомы айчынны спецыяліст Вячаслаў ГЯРАШЧАНКА, які раней працаваў на аналагічнай пасадзе, у прыватнасці, у дублі БАТЭ (2009-11), магілёўскім "Дняпры" (2011-13, 2023-24), "Гомелі" (2017-18), "Смаргоні" (2020-21), "Нафтане" (2022). Дарэчы, у бытнасць футбалістам правёў 19 матчаў у форме нацыянальнай зборнай Беларусі.
Асістэнтамі Вячаслава Леанідавіча сталі Дзяніс ЗУБКОЎСКІ, Віктар БАБІЧ і Васіль ХАМУТОЎСКІ.
Зычым новаму трэнерскаму штабу плённай эфектыўнай працы!