"ДЫНАМА"-БДУФК ЧАКАЕ МІЖНАРОДНАЯ КАНТРОЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ

Субота, 1 лютага, стане вялікім футбольным днём на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) — там адбудзецца адразу тры спарынгі.
Ужо паведамлялася аб матчах галоўнай і моладзевай каманд. Але першым на "сінтэтыку" ступіць пяціразовы чэмпіён — "Дынама"-БДУФК, які пазмагаецца са зборнай Азербайджана WU19.
Пачатак у 11.00. Уваход для заўзятараў — вольны.