"БЕЛА-СІНІЯ" ВЫЙШЛІ З ВОДПУСКУ

Наша галоўная каманда пачала падрыхтоўку да сезона-2025.
У хуткім часе падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі чакае медыцынскі агляд у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры спорту. Працаваць жа належыць на базе ў Стайках і на стадыёне "Дынама-Юні". Таксама плануецца некалькі ўжо традыцыйных трэніровак на лёдзе.
Пра першыя спарынгі ў новым годзе прэс-служба "бела-сініх" паведаміць дадаткова.