"БЕЛА-СІНІЯ" — НАМІНАЛЬНЫЯ ГОСЦІ МАТЧУ ЗА СУПЕРКУБАК

Адбылося лёсаванне першага трафейнага паядынку беларускага футбольнага сезона-2025.
Мінскае "Дынама" будзе намінальным госцем гульні за Суперкубак, у якой пазмагаецца з "Нёманам" — у суботу, 22 лютага.
Наша каманда прыме ўдзел у матчы на правах чэмпіёна краіны мінулага года, гродненцы — як уладальнік нацыянальнага Кубка-2023/24.
Инфармацыя па месцы правядзення тытульнага супрацьстаяння стане вядома пазней.