АНГЯЛІНА ВАШЧУК — У "ДЫНАМА"-БДУФК

У абойме нашай жаночай каманды — чарговае папаўненне. Колеры "Дынама"-БДУФК будзе абараняць хаўбек Ангяліна ВАШЧУК.
Нарадзілася 5 ліпеня 2007 года ў Жлобіне. Выхаванка мясцовай ДЮСШ (першы трэнер Сяргей Аляксандравіч Мяркуленка). Цягам трох сезонаў — 2021-23 — выступала на юнацкім узроўні за сталічны РДВАР.
З пачатку 2024-га — у складзе АБФФ WU19, за якую дэбютавала 23 сакавіка ў дамашнім матчы найвышэйшай лігі супраць "Зоркі"-БДУ. У мінулым чэмпіянаце выходзіла на поле ва ўсіх 30 паядынках, даслала ў вароты суперніц сем мячоў.
У шэрагах зборнай Беларусі WU19 вясной пазмагаецца за пуцёўку ў фінальны турнір профільнага кантынентальнага форума-2025.