АЛЯКСЕЙ ВАКУЛІЧ ВЯРНУЎСЯ Ў НАШУ КАМАНДУ
								
							Кантракт з ФК "Дынама-Мінск" падпісаў 26-гадовы абаронца Аляксей ВАКУЛІЧ.

Ураджэнец Івацэвічаў ужо выступаў у складзе "бела-сініх" у 2022-м і 2023-м: 54 паядынкі, тры галявыя перадачы (чэмпіянат — 45/0+2, Кубак — 4/0+1, Ліга канферэнцый — 5) і званне чэмпіёна Беларусі-2023.

У мінулым годзе гуляў за расійскі "Арсенал" з Тулы (Д2; 5 матчаў) і брэсцкае "Дынама" (13/0+1).

Адзначым, што ў кар’еры леванагага футбаліста былі таксама этапы ў "Нёмане" (2015), "Мінску" (2016-17), "Энергетыку"-БДУ (2018), "Баранавічах" (2018), "Смалявічах" (2019-20), расійскім "Велесе" (2020-21) і брэсцкім "Руху" (2021).

Аляксей, з вяртаннем! Няхай наступны сезон акажацца для цябе і каманды максімальна паспяховым!
						
							
							
							






								
								