АЛЯКСАНДР СВІРЭПА РАЗВІТАЎСЯ З НАШАЙ КАМАНДАЙ
Склад "бела-сініх" пакінуў паўабаронца Аляксандр СВІРЭПА.
Ураджэнец Пухавічаў адгуляў тут сезон-2023: тузін матчаў і адзін гол ва ўсіх афіцыйных турнірах (элітны дывізіён — 9/1, Кубак — 1, Ліга канферэнцый — 2) плюс званне чэмпіёна Беларусі.
У мінулым годзе на правах арэнды выступаў за брэсцкае "Дынама" (26 паядынкаў, тры забітых мячы).
Дзякуем Аляксандра за час, праведзены ў нашай камандзе, і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!