АДКРЫВАЕМ СПАРЫНГ-ПРАГРАМУ

У суботу, 25 студзеня, галоўная каманда "бела-сініх" правядзе першы кантрольны паядынак у межах падрыхтоўкі да сезона-2025.
У апанентах — "Маладзечна-2018", якое стартуе ў розыгрышы элітнага дывізіёна чэмпіянату краіны пасля больш чым 20-гадовага перапынку.
Спарынг адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А) і пачнецца ў 13.00. Уваход для заўзятараў — вольны.
Таксама запланаваны паказ матчу на нашым Youtube-канале.