З НОВЫМ ГОДАМ!
Дарагія "бела-сінія"!
Гэты год атрымаўся для нашага клуба няпростым. Хапала і пазітыўных момантаў — заваяванне Суперкубка краіны, "залаты" хет-трык жаночай каманды, выхад у 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. На жаль, асноўны склад не лепшым чынам выступіў у еўракубках, а таксама пасля двух чэмпіёнскіх гадоў саступіў месца на верхнім радку табліцы айчыннага элітнага дывізіёна.
Усе ў мінскім "Дынама" ведаюць: можна і павінна было спрацаваць больш якасна, эфектыўна, вынікова. Цяпер трэба зрабіць правільныя высновы і ў наступным сезоне прыкладаць максімум намаганняў для кроку наперад у кожным з напрамкаў!
Дзякуем заўзятарам за падтрымку, якая адчувалася пастаяння, і ў 2026-м зычым здароўя, шчасця, толькі дабра, усмешак, радасных падзей і мірнага неба над галавамі! Да сустрэчы на стадыёнах Беларусі!







