ЯЎГЕН ШАЎЧЭНКА РАЗВІТАЎСЯ З "БЕЛА-СІНІМІ"
Па сканчэнні сроку дзеяння кантракта абойму мінскага "Дынама" пакінуў паўабаронца Яўген ШАЎЧЭНКА.
Універсальны футбаліст, арыентаваны на атаку, правёў у форме "бела-сініх" сезон-2025. Прычым стаў аўтарам першага гола каманды ў гэтым годзе — адкрыў лік у пераможнай лютаўскай гульні за Суперкубак краіны з "Нёманам" (2:0).
Увогуле ж запісаў на асабісты рахунак 22 афіцыяныя паядынкі, забіў два мячы і адзначыўся адной выніковай перадачай.
Жэня, дзякуй за супрацу і поспехаў на новым месцы!







