ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ЛІСТАПАДЗЕ-СНЕЖНІ!
У афіцыйным telegram-канале мінскага "Дынама" стартавала апытанка, мэтай якой з’яўляецца вызначэнне MVP каманды ў пары заключных гульнявых месяцаў гэтага года.
Кандыдатаў на перамогу ў намінацыі традыцыйна пяцёра. У спісе намінантаў — брамнік Іван КАНАВАЛАЎ, абаронцы Раман БЕГУНОЎ і Аляксей ВАКУЛІЧ, нападнікі Іван БАХАР і Карэн ВАРДАНЯН.
Найлепшаму, па меркаванні заўзятараў, будзе ўручаны прыз ад тытульнага партнёра "бела-сініх" — кампаніі Winline.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Нагадаем, што ў лістападзе падначаленыя Аляксандра Паўлава ў межах чэмпіянату ўзялі верх над "Слуцкам-2024" (3:1), "Арсеналам" (1:0), аднаклубнікамі з Брэста (2:0), разыйшліся ўнічыю 1:1 з "МЛ Віцебск", а ў снежні пераадолелі кубкавы бар’ер у выглядзе "Віцебска" (1:1, па пенальці 4:2).







