ВОЛЬГА КАПЫША ПРЫЗНАНА АЎТАРАМ НАЙЛЕПШАГА ГОЛА
Падведзена рыса пад яшчэ адным галасаваннем, датычным нашай жаночай каманды.
Гэтым разам у афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" вызначалі аўтара найлепшага гола "Дынама"-БДУФК у 2025-м.
У выніку пераможцам намінацыі аказалася Вольга КАПЫША, трапны стрэал якой у вароты "Мінска" у чэмпіянатным паядынку 31-га тура найбольш спадабаўся 35% удзельнікаў апытанкі (151 з 432).
Адзначым, што мяч, забіты 22-гадовым леваногім універсалам адразу са штрафнога, прынёс падначаленым Юрыя Малеева ачковы максімум у тым выязным дэрбі ў лістападзе.
Убачыць відэаагляд матчу можна па спасылцы.







