ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ "ДЫНАМА-ТБІЛІСІ" U19 — "ДЫНАМА-МІНСК" U19
У сераду, 10 снежня, каманда Сяргея Яромкі здзейсніла сапраўдны спартыўны подзвіг у межах 3-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
Праз пяць дзён пасля паразы 0:2 ад равеснікаў з тбіліскага "Дынама" нашы хлопцы аказаліся мацнейшымі з тым жа лікам, а з серыі пенальці дзякуючы ідэальнай рэалізацыі і сэйвам Данілы Радкевіча выйшлі ўладальнікамі пуцёўкі ў 1/16 фіналу турніру.
Прапануем заўзятарам яшчэ раз перажыць прыемныя імгненні ўслед найважнейшаму поспеху — абавязкова ўключыце відэаагляд матчу, размешчаны на афіцыйным Youtube-канале "бела-сініх".







