ВІДЭААГЛЯД МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" U19 — "ДЫНАМА-ТБІЛІСІ" U19
У пятніцу, 5 снежня, "бела-сінія" на чале з Сяргеем Яромкам стартавалі ў 3-м раўндзе "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. На жаль, у намінальна дамашняй сустрэчы з равеснікамі з тбіліскага "Дынама" фатальнымі аказаліся неабавязковыя памылкі ў абароне — 0:2.
Абодва забітыя мячы і іншыя небяспечныя моманты можна ўбачыць ў відэааглядзе, размешчаным на афіцыйным Youtube-канале нашага клуба.







