УЗНАГАРОДЖАННЕ СРЭБРАНЫМІ МЕДАЛЯМІ
Свой адзіны ў снежні паядынак мінскае "Дынама" завершыла паспяхова — у родных сценах узяла верх над "Віцебскам" (1:1, па пенальці 4:2) у межах 1/8 фіналу Кубка краіны-2025/26.
Пасля фінальнага свістка футбалістаў і трэнерска-адміністратыўны штаб нашай каманды чакала ўзнагароджанне срэбранымі медалямі чэмпіянату Беларусі-2025.
У цырымоніі прыняў удзел першы намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч.









